У гэтыя хвіліны ў раённай бібліятэцы Петрыкава пануе асаблівая атмасфера. Тут праходзіць тэлемост, які злучае два гарады, два рэгіёны, дзве культуры – беларускі Петрыкаў і расійскі Ніжнявартаўск.
Гэтая незвычайная сустрэча сабрала ў студыі Петрыкаўскай бібліятэкі самых цікавых і таленавітых прадстаўнікоў мясцовай грамадскасці. Сярод удзельнікаў – вучні першай гарадской школы, паэты Петрыкаўшчыны Антаніна Рыбалка і Галіна Веракса, чые творы ўжо даўно сталі часткай культурнай спадчыны раёна.
Галоўная мэта тэлемоста – гэта знаёмства. Удзельнікі з беларускага і расійскага бакоў маюць унікальную магчымасць пазнаёміць адзін аднаго са сваімі гарадамі, іх гісторыяй, сучасным жыццём, а таксама багатай культурай і традыцыямі сваіх рэгіёнаў.






Оставить комментарий