На сільвінітава абагачальнай фабрыцы Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Белкалій” вядзецца тэхнічная мадэрнізацыя другой стадыі абязводжвання флатацыйнага канцэнтрату.

Тэхнічная мадэрнізацыя РУ

Па інфармацыі тэлеграм-канала прамысловага гіганта Беларусі, на мінулым тыдні спецыялісты трэста “Раммантажбуд” прыступілі да мантажу вакуум-фільтра пазіцыі 12.3000/1.

Цяпер мантажнікі працуюць над усталёўкай элементаў става вакуум-фільтра. Як стала вядома з інтэрнет-крыніцы, усяго ў рамках праекта запланавана замена шасці фільтруючых цэнтрыфуг тыпу SZ1100/2 на тры істужачныя вакуум-фільтры F-32,5 м².

Абнаўленне паспрыяе зніжэнню вільгаці канцэнтрату і стабільнай рабоце сільвінітава абагачальнай фабрыкі пры павелічэнні прадукцыйнасці.

Галіна КАЗАК,

па матэрыялах тэлеграм-канала ААТ “Беларуськалій”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о