Таварыскі матч памяці Івана Глушко

0
64

Па ініцыятыве спартыўнай грамадскасці, ветэранаў футбола Бабуніцкага сельскага Савета, у пятніцу, 12 верасня, у 18 гадзін на галоўнай спартыўнай арэне раёна – стадыёне “Прыпяць”– адбудзецца футбольны таварыскі матч памяці Івана Глушко.

Іван Уладзіміравіч ураджэнец Бабуніцкага сельскага Савета, вялікую частку свайго жыцця прысвяціў грамадска-спартыўнай рабоце на малой радзіме, паспяхова абараняў на спаборніцтвах гонар сельсавета. У 2024 спартсмен заўчасна пайшоў з жыцця, пакінуўшы глыбокі след у памяці тых, хто яго ведаў. З мэтай ушанавання памяці пра Івана Глушко ветэраны футбола арганізуюць памятны матч.
У складзе дзвюх каманд будуць гуляць прадстаўнікі Бабуніцкага сельскага Савета.
Хацелася б, каб гэтае мерапрыемства паклала пачатак правядзенню такіх гульняў у іншых кутках Петрыкаўшчыны. А дакладней будзе сказаць – адновіла правядзенне турніраў, прысвечаных людзям, якія славілі раён у розных відах спорту. Аматары здаровага ладу жыцця памятаюць турніры памяці Валянціна Пятроўскага па валейболе, Мікалая Пікузы, Мікалая Такуна, Андрэя Андрука, Ігара Шастапалава па футболе. І іншыя турніры памяці спартсменаў. У гэтых імёнах – спартыўная гісторыя Петрыкаўшчыны.
Да сустрэчы на стадыёне.

Аляксей Каюкала,
старшыня ГА “Ветэраны фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о