Такое недапушчальна

0
115

Ёсць у цэнтральнай частцы горада такое месца, што выбіваецца з агульнага каларыту добраўпарадкавання.

Бліз скрыжавання вуліц Вароўскага і Розы Люксембург, каля будынка мясцовай друкарні, стаіць агароджа, якая псуе выгляд аднаго з цэнтральных скрыжаванняў райцэнтра.
З аднаго боку агароджа прабіта наскрозь галінкамі кустоўя, якое хутка “пусціць” лістоту, “возьмецца” ў сілу і разбурыць канчаткова ўжо аварыйны плот.
З другога боку – паадвальваліся кавалкі бетону і так ляжаць ужо каля месяца, прыносячы нязручнасць і небяспеку людзям.
Такі непрыглядны факт недапушчальны ў сучасным грамадстве, дзе добраўпарадкаванне малой радзімы стаіць у прыярытэце для кожнага з нас.
Спадзяёмся, што адказныя службы звернуць увагу на адзначаны недагляд.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о