Парламентарый сустрэлася з працоўным калектывам КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Асноўнай тэмай для дыялогу сталі вынікі завяршальнай пяцігодкі.
Таксама размова ішла пра тое, што 2025 – 2030 гады, аб’яўлены ў Беларусі пяцігодкай якасці. Як адзначыла Святлана Уладзіміраўна, яе мэтамі павінна стаць далейшае павышэнне якасці жыцця людзей.
Не абмінулі ў час сустрэчы і тэму добраўпарадкавання.
– 2025 год – Год добраўпарадкавання. Важна, каб і жыхары населеных пунктаў неслі адказнасць за парадак на месцах. Абавязак кожнага з нас – быць актыўнымі ў рашэнні дадзеных пытанняў.
Оставить комментарий