На малую радзіму з такой прыемнай нагоды прыехалі ўраджэнцы вёскі, завіталі прадстаўнікі дэпутацкага корпусу Петрыкаўшчыны, грамадскіх арганізацый, жыхары раёна. На святочнай пляцоўцы каля сельскага Дома культуры гасцей сустракаюць выставы мясцовых устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, лясніцтва, гандлю, што сведчыць аб згуртаванасці і цікавасці працоўных калектываў да правядзення такога мерапрыемства. Даспадобы прыйшліся дзіцячая, гандлёвая пляцоўкі. Урачыстасць адкрыла старшыня Савета Ганна Раманчук, якая павіншавала прысутных са святам, падзякавала за сумесную працу, узаемадзеянне з органамі мясцовага самакіравання, разуменне і адказнасць у вырашэнні агульных задач. З прывітальным словам да прысутных выступіў намеснік старшыні раённага Савета Дэпутатаў Віталій Макарэвіч, які выказаў вяскоўцам удзячнасць за любоў да роднага краю, за клопат аб яго добраўпарадкаванні, за захаванне мясцовай гісторыі.

Пад час урачыстасці ў Навасёлках гаварылі, што галоўнае багацце аграгарадка — яго жыхары. Ад рэдакцыі газеты «Петрыкаўскія навіны» быў узнагароджаны пазаштатны аўтар, які доўгія гады супрацоўнічае з раённым выданнем Уладзімір Пугач, творчасць якога мае шмат прыхільнікаў як на Петрыкаўшчыне, так і за яе межамі. Гучалі імёны лепшых вяскоўцаў у пытаннях добраўпарадкавання, вядомых на ўсю акругу майстроў народнай творчасці, народных умельцаў. Не былі забытыя і спонсары мерапрыемства, ад імя якіх слова браў Уладзімір Фурман, кіраўнік таварыства з дадатковай адказнасцю «Рубікангандаль». Асобныя словы падзякі ад прысутных адрасаваліся артыстам Навасёлкаўскага Дома культуры, якія сваёй творчасцю радавалі землякоў на працягу ўсёй ўрачыстасці. Радасныя галасы ад сустрэч і добры настрой — усё гэта пануе ў Навасёлках. Аграгарадок танчыць, спявае і звініць звонкім смехам дзятвы. Такое прыгожае свята для вяскоўцаў закончыцца святочным салютам.

У час святкавання Дня вёскі жыхары Навасёлак гучнымі апладысментамі віталі работнікаў мясцовых устаноў адукацыі і аховы здароўя, культуры, сферы абслугоўвання, сельскай гаспадаркі і лясніцтва. З павагаю і пашанаю гучалі прозвішчы і імёны лепшых работнікаў дадзеных галін у адносінах да працы, да жыцця, як годны прыклад для пераймання.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о