Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар

0
659

Сёння на базе Капаткевіцкай сярэдняй школы, Петрыкаўскага лясгасу праходзіць выязны семінар «Ідэалагічная работа ў кантэксце гістарычнай памяці. Рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў у Петрыкаўскім раёне. Развіццё турыстычных маршрутаў Петрыкаўшчыны».

Удзельнікі семінара: намеснікі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый па ідэалагічнай рабоце і асобы, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на дадзеныя пасады. Адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Святлана Блінец Святлана Міхайлаўна падкрэсліла асаблівую значнасць сённяшняй сустрэчы. Ідэалагічная работа ў кантэксце гістарычнай памяці з’яўляецца краевугольным каменем фарміравання грамадзянскай свядомасці і патрыятызму. Начальнік аддзела звярнула ўвагу і на тое, што рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў у Петрыкаўскім раёне адкрывае новыя магчымасці для актыўнага ўдзелу  ў жыцці сваёй мясцовасці, а багатая прырода, гістарычныя аб’екты і культурныя традыцыі рэгіёну ствараюць выдатны патэнцыял для прыцягнення турыстаў.

Падчас правядзення выязнога семінара, у якім бярэ ўдзел ідэалагічны склад Петрыкаўшчыны, удзельнікі пазнаёміліся  з мерапрыемствамі, якія праводзіліся на тэрыторыі Капаткевіцкага сельвыканкама ў рамках Году добраўпарадкавання. Дырэктар Капаткевіцкай сярэдняй школы выступіла па тэме «Рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў». Для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія ў школьны музей «Генацыд беларускага народа». Важна адзначыць, што адкрыццё музея стала магчымым дзякуючы рэалізацыі грамадскай ініцыятывы, падтрыманай абласным Саветам дэпутатаў. У час наведвання   супрацоўнік рэдакцыі «ПН» перадала ўстанове адукацыі кнігу «Аднагодкі Перамогі», героямі якой сталі жыхары Гомельшчыны, народжаныя ў пераможным маі 1945 года. Рэдакцыя газеты прыняла ўдзел у праекце. Вынікам працы калектыву, у абласное выданне ўвайшла гісторыя нашай зямлячі Кацярыны Іванаўны Ліцвін. Пры ўдзеле райарганізацыі «Беларускі Саюз жанчын» былі набытыя такія важныя для жыхароў раёна выданні.
Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар
У час правядзення выязнога семінара для ідэалагічнага актыву раёна было арганізавана наведванне на базе Лучыцкага лясніцтва экалагічнай сцежкі «Палескія далі» і Доміка паляўнічага. Па пытанні развіцця турыстычнага патэнцыялу раёна перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Петрыкаўскага лясгасу Яўгеній Міцкевіч. Семінар працягнуўся дыскусіямі і абменам вопытам па многіх пытаннях, што дазволіла выпрацаваць канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні ідэалагічнай работы, пашырэнні грамадскай актыўнасці і павышэнні прывабнасці Петрыкаўскага раёну для турыстаў.
Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар

Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар

Падчас правядзення выязнога семінара, у якім бярэ ўдзел ідэалагічны склад Петрыкаўшчыны, удзельнікі пазнаёміліся  з мерапрыемствамі, якія праводзіліся на тэрыторыі Капаткевіцкага сельвыканкама ў рамках Году добраўпарадкавання. Дырэктар Капаткевіцкай сярэдняй школы выступіла па тэме «Рэалізацыя грамадзянскіх ініцыятыў». Для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія ў школьны музей «Генацыд беларускага народа». Важна адзначыць, што адкрыццё музея стала магчымым дзякуючы рэалізацыі грамадскай ініцыятывы, падтрыманай абласным Саветам дэпутатаў. У час наведвання   супрацоўнік рэдакцыі «ПН» перадала ўстанове адукацыі кнігу «Аднагодкі Перамогі», героямі якой сталі жыхары Гомельшчыны, народжаныя ў пераможным маі 1945 года. Рэдакцыя газеты прыняла ўдзел у праекце. Вынікам працы калектыву, у абласное выданне ўвайшла гісторыя нашай зямлячі Кацярыны Іванаўны Ліцвін. Пры ўдзеле райарганізацыі «Беларускі Саюз жанчын» былі набытыя такія важныя для жыхароў раёна выданні.

Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар Сёння на Петрыкаўшчыне праходзіць выязны семінар

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о