Адчуваецца, як адказна, з творчым падыходам рыхтаваліся жыхары населенага пункта да свята. Вока прыцягваюць цікавыя тэматычныя пляцоўкі і выставы, крэатыўныя фотазоны. Радуюць сваім афармленнем і наяўнасцю асартыменту гандлёвыя рады, вабіць малых дзіцячыя пляцоўкі. Усё гатова для правядзення ўрачыстасці, канцэртнай праграмы, добрага адпачынку. Мерапрыемства наведаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер. Сачыце за нашай стужкай навін. Будзе цікава!
Урачыстасць з нагоды Дня вёскі ў Мышанцы адкрыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які павіншаваў жыхароў населенага пункта са святам, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Павіншавала землякоў і старшыня Мышанскага сельскага Савета Ірына Баяшэнка, якая падзякавала ўсім за сумесную працу, за любоў і працавітасць, адданасць роднай зямлі. Запамінальным і кранальным стала ўшанаванне сямейных пар, якія шмат гадоў крочаць разам па жыцці. Св святам, землякі! Добрым, светлым і такім кранальным!
У час правядзення Дня вёскі ў Мышанцы для ўручэння лістоў Падзякі і падарункаў былі запрошаны ветэраны працы, тыя, хто прафесійнае жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы, камунальнай гаспадарцы, сацыяльнай галіне, адукацыі, ахове здароўя, лясной галіне, сферы культуры і абслугоўвання. Віншуем, землякі!
Старшыня Мышанскага сельскага Савета асаблівыя словы падзякі выказала людзям з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, хто робіць усё магчымае для працвітання малой радзімы. Шукаем на фота сябе, родных і знаёмых
Оставить комментарий