У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла”

0
848

Распавядалі пра захапленні, забівалі цвікі ў бервяно, пяклі бліны, пеляналі дзіця і не толькі. У Ляскавічах прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла-2024”.

У прывітальным слове першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Дар’я Туравец пажадала ўдзельнікам конкурсу поспеху ў конкурсе.
“Наш праект накіраваны на ўмацаванне сямейных традыцый і павышэнне ролі і значэння сям’і як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства, а таксама ўзняцце прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, замацаванне маладых сем’яў у вёсцы”, – сказала Дар’я Сяргееўна.
У конкурсе ўдзельнічалі тры сям’і з Петрыкаўскага раёна: Картыннік з Курыцічаў, Крэса з Ляскавічаў, Басюк з Петрыкава. Гэта маладыя сем’і з дзецьмі, у якіх хаця б аднаму з бацькоў менш за 31 год.
Удзельнікі павінны былі прайсці чатыры разнастайныя этапы, прадэманстраваць свае ўменні і творчыя здольнасці, узаемаразуменне і ўзаемавыручку, зладжанасць, пачуццё гумару, кемлівасць.
У першым этапе – візітоўцы – героі расказвалі пра сябе, свае захапленні, пра знаёмства адзін з адным, сямейныя традыцыі.
У другім – сямейныя пары спаборнічалі ў хуткасці забівання цвіка, затым гаспадыні на хуткасць павінны быць напекці бліноў, запелянаць ляльку, мужчыны – правезці жонку на тачцы. У самым эмацыйным конкурсным заданні “Працуем разам” удзельнікі павінны былі як мага хутчэй распілаваць бервяно з двух бакоў і насекчы дроў. Ацэньвалася якасць і хуткасць выканання задання.
Пасля напружанай барацьбы перамогу святкавала сям’я Карыннік. Цырымонію ўзнагароджання правяла Дар’я Сяргееўна. Дыпломам другой ступені ўзнагароджана сям’я Крэса, дыпломам трэцяй ступені – сям’я Басюк.
“Конкурс “Уладар сяла” аб’ядноўвае маладыя сем’і, якія выбралі сабе ганаровую і адказную місію – жыць і працаваць на зямлі”, – адзначыў старшыня Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер.
Са словамі віншавання таксама выступіла старшыня Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека і ўручыла падарунак сям’і-пераможцы.
Наталля і Ігар Картыннік родам з адной вёскі. Любоў аб’яднала маладых у 2009 годзе, а праз год яны ажаніліся і нарадзілі сына. Сёння муж і жонка гадуюць ужо трох дзяцей. Маці працуе настаўніцай біялогіі, а бацька – у лясгасе. У шчаслівым сямейным шлюбе героі жывуць 14 гадоў.
“Гэта наша доўгачаканая перамога. Удзельнічаем у конкурсе з 2018 года. Былі на другім і на трэцім месцы, а на першым – толькі зараз”, – канстатавалі пераможцы. Конкурс сапраўды прайшоў на “ўра”, пакінуўшы пасля сябе яркія ўспаміны.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла” У Ляскавічах вызначылі “Уладара сяла”

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о