Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

0
1978

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

У мінулую пятніцу гарадскі пасёлак Лельчыцы стаў месцам правядзення абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2025”.

Фестываль сабраў гасцей і жыхароў рэгіёну для святкавання працоўных дасягненняў у галіне сельскай гаспадаркі.
З самай раніцы разгарнула сваю работу выстава сельгастэхнікі, якая размясцілася на цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка, гандлёвыя рады і фуд-корты з удзелам арганізацый грамадскага харчавання вобласці.
Да пачатку галоўнай урачыстасці ў Лельчыцах адкрылі абноўлены ЗАГС і дзіцячую гульнявую пляцоўку.
Пасля маштабнай мадэрнізацыі будынак адчыніў свае дзверы для ўсіх, хто гатовы рэгістраваць найважнейшыя моманты свайго жыцця. Першымі маладымі, якія ў дзень свята адкрылі новую старонку свайго жыцця, сталі Данііл Чыжык і Таццяна Фіцнер.
Маладыя ўпэўнены ў тым, што выбар дня роспісу, які супаў з правядзеннем фестывалю “Дажынкі-2025”, стане залогам дабрабыту і працвітання маладой сям’і.
Асаблівы каларыт фестывалю-кірмашу надалі падворкі.
Кожны з раёнаў вобласці здзіўляў незвычайнымі лакацыямі з запальнымі танцамі, вясёлымі песнямі і духмянымі караваямі.
У рамках аргафэсту адбылося традыцыйнае ўрачыстае шэсце перадавікоў уборачнай кампаніі.
Дэлегацыі раёнаў прайшлі па галоўнай плошчы Лельчыц, дэманструючы яркае ўвасабленне майстэрства і працавітасці беларускага народа.
Кульмінацыяй свята “Дажынкі-2025” стала ўшанаванне перадавікоў уборачнай кампаніі.
Свае віншаванні аграрыям Гомельшчыны перадаў са сцэны старшыня аблвыканкама Іван Крупко:
– Гэтае свята – даніна павагі ўсім, хто з любоўю і адданасцю працуе на палях, фермах, зернесушыльных комплексах. Гэта сімвал падзякі і павагі да працы людзей, якія забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Адыходзячы сельскагаспадарчы год быў няпростым, аднак вы правялі ўсе неабходныя агратэхнічныя мерапрыемствы, перабудавалі тэхналогію, што дало магчымасць выйсці на годны ўраджай.
Прывітальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі агучыў кіраўнік спраў Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці Юрый Назараў, які адзначыў, што не кожная дзяржава можа пахваліцца тым, што здольна забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Людзям, якія зрабілі гэта, мы абавязаны казаць дзякуй.
Словы падзякі перадавікам уборачнай перадаў і намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, які пажадаў, каб родная вобласць рухалася, выходзіла на першыя месцы ў Рэспубліцы, нягледзячы на тое, што землі тут не надта ўрадлівыя. Але якраз у складаных сітуацыях гартуецца характар і куюцца перамогі.
Са словамі віншавання да ўдзельнікаў абласнога аграфэсту звярнуўся Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
Прывітальны адрас ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь перадала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Святлана Сянько:
“Гомельшчына заўсёды славілася людзьмі, якія ўмеюць працаваць на зямлі. Дзякуючы шырокаму ўкараненню сучасных тэхналогій, прафесіяналізму і зладжаным дзеянням спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў удалося завяршыць галоўны этап уборачнай кампаніі і зрабіць істотны ўнёсак у рэспубліканскі каравай.
Узнагароджанне лепшых аграрыяў вобласці на святочнай сцэне працягнула кіраўніцтва рэспублікі, вобласці, прадстаўнікі дэпутатскага корпусу. Узнімаліся на ўрачыстую сцэну і прадстаўнікі Петрыкаўшчыны. Так, Падзякай абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці адзначаны трактарыст-машыніст СУП «Палессе-Аграінвест» Віктар Сугрэй.
Ганаровым дыпломам Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур ганаравана СУП “Палессе-Аграінвест”. Узнагароду атрымала дырэктар Алена Асадчая. Між іншым, сельгаспрадпрыемству ўручаны аўтамабіль “Ніва”.
Падзяка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны аб’яўлена трактарысту-машыністу СУП “Палессе-Аграінвест” Эдуарду Шулякоўскаму.
Па завяршэнні ўшанавання лепшых аграрыяў вобласці адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты “Дажынак”.
Так, “Дажынкі-2026” збяруць нас у Калінкавіцкім раёне – месцы, дзе працавітасць і традыцыі пераплятаюцца з сучаснымі дасягненнямі.
На працягу ўсяго святочнага дня свае лепшыя канцэртныя нумары гасцям абласнога аграфэсту дарылі творчыя калектывы Гомельшчыны. На галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Лельчыцы выступіў і вакальны ансамбль “Вяргіня” філіяла “Петрыкаўскі раённы Дом культуры”.
Абласны аграфэст у Лельчыцах стаў для хлебаробаў, гасцей і жыхароў раёна сапраўдным святам душы, напоўненым радасцю, гонарам і адчуваннем таго, наколькі важная праца аграрыяў для ўсіх нас.
Без перабольшання, фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2025” у Лельчыцах пакінуў пасля сябе не толькі ўспаміны пра шчодры ўраджай і народныя гулянні, але і пра сапраўды захапляльнае відовішча – святочны салют, які стаў кульмінацыяй гэтай маштабнай падзеі.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара і Марыі Тамко.

 

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны! Слава працаўнікам сяла Гомельшчыны!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о