Традыцыйна 28 мая прадстаўнікі гэтага роду войскаў наведваюць памятныя мясціны разам з таварышамі па службе

Раніцай у гарадскім парку райцэнтра ветэраны-пагранічнікі ўсклалі кветкі да памятнага знака «Воінам афганцам».

Каля знакавага месца памяці пагранічнікі ўшанавалі тых воінаў, хто першымі прыняў на сябе ўдар у чэрвені 1941 года, гераічна змагаўся за незалежнасць Радзімы ў далейшым. Згадалі і тых, каму мы абавязаны спакоем і мірным небам над галавой у няпростай геапалітычнай сітуацыі, хто ахоўвае дзяржаўную мяжу сёння.

Далей землякі накіраваліся да помніка воінам-пагранічнікам, які размешчаны ў населеным пункце Муляраўка, каб аддаць даніну павагі і ўдзячнасці тым, хто коштам уласнага жыцця здабыў для нас Вялікую Перамогу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о