Мы шукаем тых, хто любіць заўважаць дэталі і расказваць пра іх у тэкстах, праз фота ці відэа.
Мы запрашаем да сябе чалавека, які любіць прыгоды і не любіць руціну. Хай у яго не будзе профільнай журналісцкай адукацыі, але абавязкова — добрая пісьменнасць (веданне беларускай мовы).
Галоўныя патрабаванні: зацікаўленасць, уважлівасць і жаданне развівацца!
Ад нас:
— Адэкватнае кіраўніцтва (толькі не ў час планёрак — жарт).
— Прэміі, плюшкі і пірагі за подзвігі, падарункі ад калег на святы і проста так.
— Ненармаваны рэжым працы, але адгулы за перапрацоўку.
— Вясёлы і згуртаваны калектыў.
— Запас кавы, гарбаты і перагаворная, каб перавесці дух або пабалбатаць з калегамі.
— Знаёмствы і зносіны з найцікавымі і вядомымі людзьмі раёна, вобласці, краіны.
— Свабодны доступ на канцэрты і самыя крутыя мерапрыемствы Петрыкаўшчыны і Гомельшчыны.
Чакаем Вас па адрасе: вуліца Гагарына, 2
Оставить комментарий