Дробны дожджык добрай справе не перашкода — вырашылі актывісты і прадстаўнікі дэпутацкага корпуса Конкавіцкага Савета і высадзілі ў аграгарадку бярозавую алею.

Да высакароднай справы азелянення і добраўпарадкавання далучыліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер.

Намаганнямі землякоў было высаджаны каля сотні маладых дрэўцаў. Вынікам ініцыятывы стала прыгожая паркавая зона на ўездзе ў населены пункт.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о