Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў рамках візіту на Петрыкаўшчыну наведала ўстановы адукацыі, размешчаныя ў пасёлку Капаткевічы. У час наведвання парламентарый азнаёмілася з падрыхтоўкай устаноў да новага навучальнага года, добраўпарадкаваннем тэрыторый, быў праведзены маніторынг работы прафарыентацыйнага лагера, які дзейнічае на базе школы. У час наведвання сярэдняй школы, дэпутат падарыла школьнаму музею кнігу “Невядомыя старонкі вайны”, выданне якой стала магчымым дзякуючы дэпутацкаму корпусу краіны.


З працоўнымі калектывамі дзіцячага сада і сярэдняй школы былі праведзены сустрэчы, ключавой тэмай якіх стала “Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы”. У рамках размовы быў зроблены акцэнт на тым, што Беларусь з’яўляецца дзяржавай, дзе рэалізуецца прынцып бесперапыннай адукацыі і гарантуецца права на бясплатнае атрыманне адукацыі.
Абмеркавалі меры дзяржаўнай падтрымкі, экспарт адукацыйных паслуг, стан і перспектывы развіцця айчыннай навукі, дасягненні і поспехі развіцця Рэспублікі Беларусь на міжнародным узроўні.


Асаблівая ўвага была нададзена зменам, замацаваным у абноўленым Кодэксе аб адукацыі, якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2025 года.
З новага навучальнага года пры наведванні вучэбных заняткаў навучэнцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, абавязаны прытрымлівацца дзелавога стылю ў вопратцы, за выключэннем заняткаў па фізкультуры і працоўным навучанні.
Пашыраюцца магчымасці арганізацыі бясплатнага падвозу дзяцей. І што важна, падвоз магчымы не толькі на ўрокі, але і на мерапрыемствы ў шосты школьны дзень
Выключаецца па законе магчымасць дыстанцыйнага навучання ў іншых краінах пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі Беларусі. Ўведзена норма для вызвалення адзінаццаці класікаў ад ЦЭ па медыцынскіх паказаннях. Яшчэ адно змяненне закранае тых, хто на ЦЭ атрымаў нуль балаў. Такія навучэнцы будуць мець магчымасць пераслаць экзамен у жніўні.
Прадастаўлена магчымасць навучэнцам 10-11 класаў асвойваць адукацыйную праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын.
Шэраг змяненняў датычыцца размеркавання і пераразмеркавання выпускнікоў. Прыёмныя бацькі і бацькі-выхавальнікі будуць мець афіцыйны статус педагагічных работнікаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о