Адным з пунктаў у працоўным плане дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько пры наведванні Петрыкаўшчыны, з’яўляецца вывучэнне кошту і асартыменту тавараў у гандлёвых аб’ектах і аптэчных установах.
Сёння парламентарый завітала ў гандлёвыя аб’екты “Pro запас”, «Еўраапт», Цэнтральную аптэку № 95.
Быў вывучаны і прааналізаваны асартымент прадуктаў і іх кошт, захаванне тэрмінаў рэалізацыі, прасочана запатрабаванасць тавараў, кошт і наяўнасць неабходных лекаў.
– Пытанне цэнаўтварэння вельмі важнае. Наколькі беларусы выдаткуюць грошай на прадукты харчавання, неабходныя ў быце рэчы, залежыць узровень дабрабыту насельніцтва, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Няўхільнае выкананне ўсімі зацікаўленымі структурамі даручэння Прэзідэнта аб недапушчэнні росту цэн, забеспячэнні жыхарам даступнай, якаснай, і ў першую чаргу айчыннай прадукцыі – гарант сацыяльнай стабільнасці краіны, — адзначыла прадстаўнік улады.
У час маніторынгу была адзначана магчымасць выбару па ўсіх харчовых і лекавых таварах.
Оставить комментарий