У межах рабочага візіту на Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько наведала міні-ЦЭЦ Петрыкаўскага райжылкамгасу. Аб’ект, які прайшоў мадэрнізацыю ў 2022 годзе, перайшоў на выкарыстанне мясцовых відаў паліва – шчапы, што значна павысіла яго энергетычную эфектыўнасць і знізіла залежнасць ад прывазной сыравіны. Сучасныя тэхналогіі, ужытыя падчас мадэрнізацыі, дазваляюць аптымізаваць працэс працы станцыі. Аб’ём драўняных гранул загружаецца ў бункер на працяглы тэрмін, а аўтаматыка забяспечвае дыстанцыйнае кіраванне абсталяваннем. Уся інфармацыя выводзіцца на дыспетчарскі пульт, што дазваляе аператыўна рэагаваць на любыя змены і падтрымліваць стабільную працу. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама і райжылкамгасу. Спецыялісты адзначылі, што ацяпленне ў раёне ўключана ва ўсіх аб’ектах у строгай адпаведнасці з рашэннем райвыканкама. Што тычыцца забеспячэння драўняным палівам, то ў раёне нарыхтавана дастатковая колькасць шчэпы для пакрыцця поўнай патрэбы. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням узаемадзеяння паміж грамадзянамі і эксплуатуючымі службамі. Для аператыўнага вырашэння пытанняў і зваротаў грамадзян функцыянуе служба 115, якая стала больш даступнай для насельніцтва. Цяпер яна працуе кругласутачна, у выхадныя і святочныя дні.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о