Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў час свайго візіту ў Камаровічы наведала мясцовы магазін «Багатыр». Дадзены візіт — магчымасць убачыць рэальную карціну таго, што хвалюе людзей на месцах. Асартымент тавараў, наяўнасць неабходных прадуктаў, цэны – усё гэта непасрэдна ўплывае на якасць жыцця вяскоўцаў. У населеных пунктах, дзе інфраструктура часта менш развітая, чым у гарадах, магазін становіцца адным з асноўных крыніц забеспячэння. Парламентарый змагла асабіста азнаёміцца з прапановамі дзяржаўнага магазіна, пагутарыць з прадаўцом і пакупнікамі, правесці маніторынг цэн. – Пытанне цэнаўтварэння вельмі важнае. Наколькі беларусы патрацяць грошай на прадукты харчавання, неабходныя ў быце рэчы, залежыць узровень дабрабыту насельніцтва, – адзначыла дэпутат. – Няўхільнае выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб недапушчэнні росту цэн, забеспячэнні жыхарам даступнай, якаснай, і ў першую чаргу айчыннай прадукцыі – гарант сацыяльна-эканамічнай стабільнасці краіны.







Оставить комментарий