Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько ў час свайго візіту на Петрыкаўшчыну правяла прыём грамадзян на базе Камаровіцкага сельвыканкама.

Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам

Пытанні, якія хвалявалі вяскоўцаў, тычыліся стану дарог, асвятлення вуліц, прыватызацыі жылля, камфортных умоў у чаканні аўталаўкі, транспартнага паведамлення з абласным цэнтрам, прадастаўлення арэнднага жылля. Усё агучанае ўзята на кантроль.

Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам

Таксама Святлана Уладзіміраўна правяла сустрэчу з насельніцтвам Камаровіч. Асноўная тэма, вынесеная на абмеркаванне: Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці.

Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам

Дэпутат падзялілася інфармацыяй пра кібератакі на інфармацыйную структуру. Было адзначана, што дадзеныя дзеянні ператварыліся ў адну са стратэгічных пагроз нацыянальнай, эканамічнай і грамадскай бяспекі любой краіны. У Беларусі прыняты шэраг сістэмных мер у барацьбе з кіберпагрозамі. Прыняты Указ Прэзідэнта РБ “Аб кібербяспецы”, Закон “Аб абароне персанальных даных”, арганізацыі і прадпрыемствы інвестуюць у кібербяспеку і навучанне супрацоўнікаў.

Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам

Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што на індывідуальным узроўні патрабуецца павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва, выкананне элементарных правілаў лічбавай гігіены.

Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам Святлана Сянько на сувязі з насельніцтвам

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о