Першы раз у першы клас – гэта важная падзея ў жыцці кожнага дзіцяці, якая запомніцца на доўгія гады. І вельмі хочацца, каб яна пакінула толькі станоўчыя эмоцыі і яркія ўспаміны.


Пад час наведвання Петрыкаўшчыну дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько па добрай традыцыі прыняла ўдзелу ў акцыі “Збяры партфель першакласніку”. Парламентарый наведала Капаткевіцкую сярэднюю школу, каб уручыць заплечнік са школьнымі прыладамі будучаму першакласніку Мацвею Ганчару. Не застаўся без заплечніка да Дня ведаў і брат Мацвея, трэцякласнік Ягор. Таксама ад парламентарыя падарунак атрымала сястра хлопчыкаў, дзевяцікласніца Мілана.
Святлана Уладзіміраўна павіншавала першакласніка з новым этапам у жыцці, пажадала дзецям добрых адзнак, поспехаў у вучобе, імкнення да ведаў і мірнага неба над галавой.

– Дадзеная дабрачынная акцыя – гэта выдатная магчымасць аказаць дапамогу будучым першакласнікам, якія пражываюць у шматдзетных сем’ях, дзецям-сіротам, а таксама сем’ям, у якіх непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, – адзначыла прадстаўнік улады. – Уручэнне падарункаў першакласнікам, новыя партфелі і школьныя прыналежнасці – адчувальная дапамога сям’і. Таму вось ужо на працягу дзесяці гадоў прымаю ўдзел у акцыі. Калі бачыш шчаслівыя вочы дзяцей, то разумееш: мы сапраўды робім добрую справу.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о