Сёння на тэрыторыі РАНС адбыліся мерапрыемствы з нагоды Дня пажарнай службы.
Выратавальнікаў павітаў у сваёй прамове начальнік аддзела падпалкоўнік унутранай службы Яўгеній Болатцаў: «Сёння работнікамі МНС годна захоўваюцца і працягваюцца традыцыі. З дня свайго ўтварэння пажарная служба прайшла няпросты шлях ад станаўлення і развіцця пажарнай каманды да Міністэрства па надзвычайных сітуацый. У нашыя дні на ўзбраенні стаіць сучасная тэхніка, кожны выратавальнік мае якасныя сродкі індывідуальнай абароны. За доўгія гады прагрэсіўнай дзейнасці і ўдасканалення службы змянілася многае, але нязменным застаўся галоўны арыенцір для кожнага работніка — чалавечае жыццё».
Да віншаванняў далучыліся ваенны камісар райваенкамату Аляксандр Адамоўскі і начальнік РАУС Віталь Маркевіч.



Ва ўрачыстай абстаноўцы прынялі прысягу перад старэйшымі таварышамі новыя супрацоўнікі службы «112», вопытныя выратавальнікі атрымлівалі пагоны з нагоды прысваення чарговага звання, узнагароды, а іх бацькі — падзячныя лісты за годнае выхаванне дзяцей. Канешне, не забыліся ў гэты святочны дзень і пра ветэранаў пажарнай службы.





Другая частка мерапрыемства складалася ў паказальных выступленняў, дзе маленькім і юным гледачам было прапанавана на ўласныя вочы пазнаёміцца з высакароднай прафесіяй выратавальніка.








Оставить комментарий