Яскрава, урачыста і святочна прайшло свята апошняга званка ў сярэдняй школе № 2 горада Петрыкава. Падзея стала знакавай як для выпускнікоў і настаўнікаў, так і для бацькоў, гасцей мерапрыемства.
Пачэсным госцямі мерапрыемства з нагоды завяршэння навучальнага года сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, начальнік фінансавага аддзела райвыканама Валянціна Вашкевіч.
У сваім прывітальным слове парламентарый адзначыла важнасць ведаў і адукацыі ў сучасным грамадстве.
– Жадаю ўсім моцнага здароўя, здзяйснення самых запаветных мар. Памятайце, што ад сумленнай і адказнай працы кожнага з нас залежыць будучыня краіны, толькі разам мы забяспечым згоду ў грамадстве і зробім нашу краіну моцнай і квітнеючай, – пазначыла Святлана Уладзіміраўна.
Павіншавала ўдзельнкаў урачыстасці і начальнік фінансавага аддзела, пажадаўшы выпускнікам выдатна здаць іспыты і стаць студэнтамі вышэйшых, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі. Таксама Валянціна Валер’еўна ўручыла ад Петрыкаўскага райвыканкама ўстанове адукацыі посудамыйную машыну.
Як заўсёды, урачыстасць “Апошняга званка” стала ў школе святам інтэлекту і поспеху. Матываваныя, разумныя і паспяховыя, гонар настаўнікаў і бацькоў – лепшыя вучні 9, 11 класаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад дырэктара ўстановы Таццяны Зенкевіч. У час урачыстасці былі ўзнагароджаны і бацькі выпускнікоў, якія прынімалі актыўны ўдзел у школьным жыцці сваіх дзяцей.
Оставить комментарий