Сёння на сцэне гарадскога летняга амфітэатра прайшло ўрачыстае свята, прымеркаванае 35-годдзю заснавання Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Анастасія Шабалтас, педагогі, навучэнцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, гарадской гімназіі, Капцэвіцкай і Конкавіцкай сярэдніх школ, Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні. Госць мерапрыемства-ветэран маладзёжнага руху Петрыкаўшчыны Ліцвін Кацярына Іванаўна. Пачалося мерапрыемства з важнай падзеі ў Петрыкаўскім раённым Савеце ГА “БРПА” – адкрыццё новай дружыны імя піянера-героя Віці Сітніцы на базе ДУА “Петрыкаўская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні”. Віншуем навучэнцаў і педагогаў з важнай падзеяй у жыцці ўстановы!

У час святочнай урачыстасці, прымеркаванай 35-годдзю БРПА былі прынятыя ў члены Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі вучні школ горада і раёна. Ганаровае права павязаць піянерскія гальштукі было прадастаўлена гасцям свята, педагогам школ, членам Савета старшакласнікаў

Віншуем юных землякоў з ганаровым званем – піянер.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о