Своечасовая ўвага

0
264

Своечасовая ўвагаНа Петрыкаўшчыне стала добрай традыцыяй з боку раённага прафсаюзнага руху наведваць удзельнікаў жніва непасрэдна на палях.

Увесь мінулы тыдзень стаяла спякота. Такое надвор’е для тых, хто задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі – вялікае выпрабаванне. Падтрымаць камбайнераў, механізатараў, вадзіцеляў буйнагабарытнай тэхнікі вырашылі прафсаюзы Петрыкаўшчыны. Старшыні Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека, раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Галеня наведалі палеткі КСУП “Запаветы Ільіча”. Грамадскія лідары падзякавалі землякам за іх нялёгкую, але такую патрэбную працу і ўручылі бутыліраваную ваду.

– Улічваючы ўмовы надвор’я, жніво для нашых механізатараў праходзіць нялёгка. Пагэтаму наш прэзент – чыстая і халодная вада. Няхай гэты нязначны падарунак падыме сяльчанам настрой і надасць упэўненасць – прафсаюзы пра іх памятаюць і заўсёды побач, – канстатавала Вольга Уладзіміраўна.

У сваю чаргу Алена Фёдараўна таксама выказвала ўдзячнасць аграрыям, пажадала добрага настрою і паспяховага жніва. Было адзначана, што дадзеная акцыя не апошняя, яна будзе праводзіцца для аграрыяў Петрыкаўшчыны пакуль ідзе ўборачная кампанія.
Механізатары былі прыемна ўражаны праяўленай увагай. Карыстаючыся магчымасцю работнікі сельгаспрадпрыества абмеркавалі з прадстаўнікамі прафсаюзаў надзённыя пытанні, адказалі на пытанні, выказалі пажаданні. Адпачыўшы за размовай, мужчыны прыступілі да сваёй працы, якая скончыцца толькі познім вечарам.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о