Сварка перарасла ў бойку і закончылася панажоўшчынай

0
196

Жыхарка раёна ў час спрэчкі, якая ўзнікла раптоўна, з асабістага непрыязнага стаўлення, наўмысна нанесла знаёмаму ўдар колата-рэжучым прадметам у вобласць грудзей злева.
У судовым пасяджэнні абвінавачаная патлумачыла, што ўвечары да іх на тэрыторыю домаўладання прыйшоў знаёмы і пачаў сварыцца з яе мужам. Сварка перарасла ў бойку. Абвінавачаная ўзяла дома нож і нанесла адзін удар пацярпеламу. Усе ўдзельнікі канфлікту знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Прысудам суда Петрыкаўскага раёна абвінавачаная прызнана вінаватай у наймысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, небяспечнага для жыцця (частка 1 артыкула 147 КК), і ёй прысуджана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады.
Хацелася б нагадаць, што ўсе часткі артыкула 147 КК адносяцца да катэгорыі спраў публічнага абвінавачання – для іх узбуджэння не абавязкова заява ад пацярпелага, у тым ліку, калі вінаваты блізкі сваяк. Кожнае такое злачынства падлягае расследаванню і не падлягае прыпыненню ў сувязі з прымірэннем з пацярпелым.

Алег МІНАЎ,
намеснік пракурора Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о