Па ініцыятыве Петрыкаўскага раённага аддзялення партыі “Белая Русь” і таварыства “Веды” у Камаровіцкай сярэдняй школе прайшла дыялогавая пляцоўка “Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць”. Мэтай мерапрыемства стала абмеркаванне перспектыў развіцця рэгіёну, магчымасцей для моладзі і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.

Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць

Спікерамі мерапрыемства выступілі старшыня раённага адзялення партыі “Белая Русь”, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, старшыня Петрыкаўскага райсавета Віталій Пілер. Удзел у дыялогу прынялі педагогі, вучні Камаровіцкай і Навасёлкаўскай сярэдніх школ, а таксама маладыя спецыялісты, якія працуюць на тэрыторыі Камаровіцкага і Навасёлкаўскага сельскіх Саветаў. У сваіх выступленнях спікеры закранулі важныя пытанні. Парламентарый пазнаёміла прысутных з магчымасцямі, якія дзяржава прадастаўляе моладзі для самарэалізацыі і развіцця. Старшыня партыі распавяла пра магчымасці і перспектывы Петрыкаўшчыны, акцэнтаваўшы ўвагу на эканамічным і сацыяльным развіцці раёна. Старшыня райсавета падкрэсліў важнасць добраўпарадкавання малой радзімы і заклікаў моладзь да актыўнага ўдзелу ў жыцці сваіх населеных пунктаў.

Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць

Асаблівую цікавасць выклікаў этап пытанняў і адказаў. Вучні і маладыя спецыялісты мелі магчымасць задаць пытанні спікерам, якія датычыліся розных аспектаў жыцця: ад галоўных жыццёвых каштоўнасцей і адносін са старэйшым пакаленнем да выкарыстання сучасных тэхналогій і магчымасцей пражывання ў сельскай мясцовасці.

Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць

Наталья Ходзька прадаставіла ўдзельнікам магчымасць ананімна выказаць сваё меркаванне наконт таго, якія ўмовы спрыяюць замацаванню маладых спецыялістаў на месцах і вяртанню моладзі ў родныя мясціны. Мерапрыемства паказала, што моладзь неабыякавая да лёсу сваёй малой радзімы і гатова прымаць актыўны ўдзел у яе жыцці.

Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасцьСувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць Сувязь пакаленняў – наш дом, наш гонар, наша адказнасць

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о