Сусветны дзень барацьбы з псарыязам

0
61

Псарыяз – гэта сістэмнае захворванне, якое паражае скуру, суставы і іншыя органы.

Штогод 29 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з псарыязам, які прызваны павысіць дасведчанасць пра гэтую хранічную хваробу і падтрымаць людзей, якія жывуць з ёю. Галоўная мэта Дня – павышэнне дасведчанасці пра псарыяз, як пра сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе ўвагі ўрача і падтрымкі грамадства.
Сярод задач, якія ставяць перад сабой арганізатары:
– інфармаванне пра прычыны, сімптомы і метады лячэння псарыязу;
– барацьба са стыгматызацыяй пацыентаў і стварэнне спрыяльнага асяроддзя для іх адаптацыі ў грамадстве;
– прыцягненне ўвагі да праблем людзей з псарыязам і неабходнасці паляпшэння даступнасці медыцынскай дапамогі;
– падтрымка навуковых даследаванняў, накіраваных на распрацоўку новых і больш эфектыўных метадаў лячэння.
Сусветны дзень барацьбы з псарыязам – гэта важны крок на шляху да разумення гэтага захворвання і стварэння больш спрыяльных умоў для жыцця людзей, якія пакутуюць на яго.

Таццяна Шчучэнка,
інструктар — валеолаг ДУ «Петрыкаўскі раённы ЦГЭ».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о