Сусветнае свята непаслушэнства працягвае прагрэсіраваць

0
132

Калі ва ўнутраныя справы нашай краіны пачынаюць умешвацца, дзяржава, справядліва, на мой погляд, дае адпор. Нахабства ніводны прэзідэнт сабе не дазволіць. Але нам агрэсіўную рэакцыю ў адказ не даруюць, а нібыта “караюць” санкцыямі. Жыхары краіны, вядома, крыху хваляваліся з-за гэтага, але паднялі галаву вышэй і пачалі будаваць свае эканамічныя сувязі з іншымі дзяржавамі.
Затое тыя, хто нас у чымсьці вінаваціць, лёгка дазваляюць сабе крывадушнасць. І вось прыклад.
Паліцыя Эквадора ўзяла штурмам пасольства Мексікі ў сталіцы краіны Кіто. Паліцэйскія арыштавалі былога віцэ-прэзідэнта Эквадора Хорхе Гласа, які хаваўся там, асуджанага за атрыманне хабару ў 13 мільёнаў долараў. У адказ на гэта Мексіка прыпыніла дыпламатычныя адносіны з Эквадорам. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Twitter прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль.
У 2017 годзе Глас быў асуджаны да турэмнага зняволення па абвінавачанні ў атрыманні хабару ад бразільскай будаўнічай кампаніі Oderbrecht за прадастаўленне ёй дзяржаўных кантрактаў. Ён выйшаў на волю ў 2022 годзе. У канцы 2023 года супраць яго распачалі новую справу аб нямэтавым расходаванні сродкаў. Сам Глас сцвярджаў, што яго пераследуюць па палітычных матывах і папрасіў прытулку ў пасольстве Мексікі. За некалькі гадзін да штурму яно было яму дадзена.
Згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах, памяшканні дыпламатычных прадстаўніцтваў з’яўляюцца недатыкальнымі. Улады дзяржавы не маюць права ўступаць у іх без згоды кіраўніка прадстаўніцтва.
Прафесар Універсітэта ICESI (Калумбія) Уладзімір Рувінскі назваў дзеянні Эквадора “абуральным парушэннем міжнароднага права”, здзейсненым з папулісцкіх меркаванняў: увесь сэнс пасольстваў у тым, што іх тэрыторыя з’яўляецца недатыкальнай. Калі прынцып недатыкальнасці тэрыторыі пасольства будзе парушацца ўвесь час, то гэта, вядома, па практычным баку дыпламатыі стукне вельмі моцна. Менавіта таму такое здараецца надзвычай рэдка. Той жа Джуліян Асанж вельмі доўга знаходзіўся на тэрыторыі эквадорскага пасольства ў Англіі, хаця Вялікабрытанія вельмі хацела атрымаць яго ў свае рукі. І толькі калі была дасягнута дамова, ён выйшаў і яго арыштавалі адразу ж. Але Вялікабрытанія ні ў якім разе не ішла на парушэнне прынцыпу недатыкальнасці тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане, і гэта цягнулася многія месяцы, таму што нейкая сілавая акцыя была б абуральным парушэннем міжнароднага права.
Старэючы “гегемон” дэманструе крывадушныя падвойныя стандарты. З роляй “сусветнага паліцэйскага” таксама не спраўляецца. Не тое, што пакараць “недружалюбных”, але нават сваіх саюзнікаў кантраляваць не можа. Такая вось гісторыя.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о