Прадстаўнікі мясцовых органаў самакіравання на пастаяннай аснове праводзяць сустрэчы з насельніцтвам. Падчас дыялогу ў абавязковым парадку падымаюцца пытанні бяспекі.
Нядаўні ўраган, які закрануў і Петрыкаўшчыну, выявіў нашы слабыя і моцныя бакі. Асноўная функцыя ў рабоце з насельніцтвам пасля стыхіі выпала на сельскія Саветы: убачыць, пачуць, расказаць, пераканаць, дапамагчы. Старшыні сельскіх Саветаў, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, старасты населенных пунктаў разумеюць, што людзям без падтрымкі не абысціся.
Дадзеная дзейнасць у раёне працягваецца, за што заслугоўвае шмат слоў удзячнасці ад землякоў.
Оставить комментарий