Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер сустрэўся з дэпутатамі раённага, мясцовых Саветаў дэпутатаў, старастамі населеных пунктаў, кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый Мышанскага сельскага выканаўчага камітэта.
Першае пытанне, паднятае пад час сустрэчы – рэалізацыя маладзёжнай палітыкі. Прадстаўнік улады адзначыў, што моладзь, гэта стратэгічны рэсурс краіны і маладыя беларусы маюць усе магчымасці рэалізаваць сябе ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Старшыня райсавета вылучыў тры асноўныя напрамкі, на якія накіравана дзяржаўная маладзёжная палітыка: забеспячэнне якаснай і даступнай і адукацыі, садзейнічанне ў рэалізацыі права на працу і падтрымку маладых сем’яў, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне.
Наступнай тэмай для размовы стала выкананне насельніцтвам правілаў карыстання чыгункай. Дадзеная тэма актуальная для Мышанкі, таму ў час сустрэчы было нагадана, як паводзіць сябе каля чыгункі, пра адміністрацыйную адказнасць у выпадку парушэнняў дадзеных патрабаванняў. Даручэнне старшыні райсавета: данесці інфармацыю да насельніцтва.
Удзялілася ўвага і Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2025 года № 267, у якой прапісаны змяненні ў Правілах добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Дакумент прадугледжвае забеспячэнне належнага ўтрымання зямель агульнага карыстання, прыватных зямельных ўчасткаў. Для тэрыторый індывідуальнай забудовы і тэрыторый, замацаваных за грамадзянамі і суб’ектамі гаспадарання, устанаўліваюцца абавязакі па падтрыманні ў тэхнічна спраўным стане будынкаў, збудаванняў, гаспадарчых пабудоў і агародж, у тым ліку афарбоўкі, рамонце, замене дэфармаваных, пашкоджаных асобных канструкцый і элементаў; забеспячэнне ўстойлівасці і цэласнасці агародж; належнага ўтрымання будаўнічых матэрыялаў на тэрыторыі зямельнага ўчастка; неабходнасць скошвання газонаў пры вышыні травянога покрыва больш за 20 сантыметраў, уборкі тэрыторый ад будаўнічага і выпадковага смецця, выдаленні сухой расліннасці.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий