Плануючы работу ў выбарчай акрузе, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько традыцыйна праводзіць прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, сустрэчы ў працоўных калектывах, маніторынг гандлёвых аб’ектаў. Не стаў выключэннем і гэты прыезд парламентарыя.

“Дэпутат слухае”

Прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правяла сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віталіем Пілерам і дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Людмілай Гошка.

У ходзе прыёму звярнуўся грамадзянін па пытанні дастаўкі прадуктаў аўтамагазінам у вёску Мардзвін. Таксама заяўніка цікавіла ўнясення змянення ў заканадаўства аб ветэранах.

IMG_9219.jpg

На прамую лінію патэлефанавалі двое жыхароў раёна. Землякоў хвалявалі пытанні якасці вады ў населеным пункце Муляраўка і налічэнне падатку на зямлю і нерухомую маёмасць, якая ўласнікам не выкарыстоўваецца.

Узнятыя пытанні былі адрасаваны кампетэнтным службам і ўзяты на кантроль для далейшага разгляду і рашэння.

Па меркаванні парламентарыя, практыка правядзення ў выбарчай акрузе прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній садзейнічае паляпшэнню ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі і органамі ўлады.

Якасная адукацыя – залог развіцця краіны

Надзённыя пытанні якасці адукацыі атрымалі шырокае абмеркаванне пры сустрэчы з працоўным калектывам другой гарадской школы.

У ходзе мерапрыемства абмяняліся думкамі па асноўных пасылах Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на Рэспубліканскім педагагічным савеце: павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, выхаванне патрыятызму як фундамента адукацыі, адраджэнне працоўнай практыкі для школьнікаў, мэтавых накіраваннях, развіццё прафесій будучыні, пашырэнне магчымасцей для здольнай моладзі рэалізаваць сябе ў навуцы.

Абмеркавалі ключавыя напрамкі, па якіх будуць праводзіць данастройку сістэмы адукацыі. А галоўны абавязак педагагічных работнікаў, па меркаванні дэпутата, – зрабіць усё магчымае, каб пастаўленыя задачы былі выкананы.

Толькі ад педагога залежыць фарміраванне такіх важных нацыянальных каштоўнасцяў, як незалежнасць дзяржавы і яе росквіт.

Закранулі тэму інстытута прэзідэнцтва, які забяспечыў устойлівае дзяржаўнае развіццё Беларусі і стабільныя ўзаемавыгадныя адносіны з дружалюбнымі краінамі. На сённяшні дзень мы вядомая краіна. А самае галоўнае дасягненні 30 гадоў – гэта захаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Таксама знайшла адлюстраванне ў гутарцы з калектывам тэма інфармацыйнай бяспекі.

Сустрэча ў фармаце дыялогу не толькі дапамагла расказаць пра сённяшні дзень суверэннай краіны.

Дэпутат праінфармавала прысутных і аб законапраектах, што сёння разглядаюць парламентарыі, выслухала прапановы, адказала на пытанні аўдыторыі.

Напрыканцы сустрэчы кожны прысутны меў магчымасць задаць пытанне і атрымаць адказ.

Сустрэчы ў фармаце дыялогу

Маніторынг і жывыя зносіны з пакупнікамі – адзін з самых эфектыўных відаў кантролю

У час маніторынгу аптэкі і крамы “ПраЗапас” асаблівая ўвага была нададзена асартыменту і коштам на прадукты першай неабходнасці і лекавыя прэпараты.

Як пазначыла Святлана Уладзіміраўна, задача дэпутацкага маніторынгу заключаецца ў тым, каб своечасова ўбачыць і не дапусціць неабгрунтаванага росту коштаў.

– Звяртаем таксама ўвагу на тэрміны прыдатнасці прадукцыі, наяўнасць і асартымент  тавару, у тым ліку айчыннай вытворчасці, ці ёсць праблемы з пастаўкамі, як фарміруецца гандлёвая надбаўка і будуецца работа з пастаўшчыкамі, – дадала дэпутат.

Арганізацыя падвозу навучэнцаў

Пытанне забеспячэння дарожнай бяспекі ў сувязі з пачаткам новага навучальнага года набывае асаблівую актуальнасць. На сустрэчы з работнікамі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і метадычнага кабінета аддзела адукацыі абмеркавалі надзённыя пытанні. Так, парламентарыем былі вывучаны распрацаваныя маршруты руху школьных аўтобусаў, дадзена ацэнка аўтапарку цэнтра.

– Цэнтрам зроблена ўсё для таго, каб кожнае дзіця, нават з самага аддаленага населенага пункта дабіралася ва ўстанову адукацыі з камфортам і задавальненнем, – пазначыла  Святлана Сянько. – Пры гэтым важна забяспечыць бяспечную эксплуатацыю транспартных сродкаў.

Справы пенсійныя: стан і перспектывы

“Круглы стол” на тэму “Пенсійнае забеспячэнне ў Рэспубліцы Беларусь: стан, праблемы, перспектывы развіцця” прайшоў на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікамі мерапрыемства аналізавалася існуючая сістэма пенсійнага забеспячэння, разглядаліся яе праблемы, а таксама абмяркоўваліся магчымыя шляхі іх вырашэння.

Па завяршэнні ўсе прысутныя азнаёміліся з дзейнасцю наведвальнікаў установы, паўдзельнічалі ў майстар-класе па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о