Толькі што начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Зянкевіч паведаміў пра вызваленне чырвонакніжнай жывёлы.
Супрацоўнікі лесаахоўнай і экалагічнай службаў вызвалілі барсука з калодзежу
«Бліз вёскі Гарадзішча Капаткевіцкага сельсавета ляснічым Мышанскага лясніцтва Георгіем Шатырыным, у шахтавым калодзежы быў знойдзены барсук. Пасля кансультацыі па тэлефоне з эколагам, перад працаўнікамі лясной галіны стаяла задача дастаць жывёлу з калодзежу, што на справе аказалася не проста. Аднак, праявіўшы кемлівасць і зрабіўшы пятлю з металічнага тросу, мужчынам удалося абхапіць барсука за тулава і выцягнуць яго на паверхню. Вядома, чырвонакніжнік адразу ўцёк у лес», — адзначыў Ігар Пятровіч.
Супрацоўнікі лесаахоўнай і экалагічнай службаў вызвалілі барсука з калодзежу
Нагадаем, што днямі адбыўся яшчэ адзін кантакт дзікай жывёлы з чалавекам — на падворак петрыкаўчаніна «завітаў» шуляк.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота Георгія Шатырына.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о