Сухое дрэва: тут і да бяды недалёка

0
93

Непрыемны факт днямі трапіў у поле зроку нашага карэспандэнта: у ажыўленым месцы райцэнтра, каля аднаго з адміністрацыйных будынкаў, “расце” сухое дрэва.

 

Сухое дрэва: тут і да бяды недалёкаБяроза вышыней каля 5 метраў размясцілася на ўзбочыне паміж тратуарам і праезнай часцю па вуліцы Вароўскага.

Зусім не дзеля згушчэння фарбаў, нагадаем: пры неспрыяльных умовах надвор’я сухастойнае дрэва тоіць рэальную пагрозу здароўю пешаходаў і маёмасці аўтааматараў. Тым больш, што ў нашым выпадку дрэва суседнічае не толькі з праезнай часцю – побач знаходзіцца аўтамабільная паркоўка. Да таго ж сітуацыя мае і эстэтычны хіб: алея з дрэў уздоўж тратуара выглядае зусім не прывабна.

Выдаліць аварыйнае дрэва – справа некалькіх гадзін. Вось толькі невядома, чаго чакаюць адказныя асобы? Няўжо нікому не кідаецца ў вочы аджыўшае свой век сухое дрэва? Няўжо варта адбыцца нечаму непапраўнаму, перш чым мы актывізуемся ў вырашэнні надзённых пытанняў нашай агульнай справы – навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні малой радзімы.

В. МІКАЛАЕВА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о