Сухастойнае дрэва – крыніца небяспекі

0
71

За садзеяннем у выдаленні сухастойнага дрэва ў рэдакцыю звярнулася жыхарка шматпавярхоўкі па вуліцы Каралёва, якой надакучыла назіраць у акно аднолькава сумнае ва ўсе поры года дрэва.
Разам з тым, сухастойныя дрэвы не толькі псуюць агульны выгляд гарадскіх вуліц і сквераў, але і з’яўляюцца сведчаннем абыякавасці да таго, што адбываецца вакол, і элементарнай безгаспадарлівасці адказных служб.
Самае дзіўнае, што пры гэтым мы зусім не думаем пра небяспеку, якую нясе аджыўшае свой век дрэва. Што да вуліцы Каралёва, то, па меркаванні зямлячкі, наяўнасць у спальным раёне такой колькасці таполяў, парослых амелай – не лепшы варыянт азелянення.
Восень – лепшы час, каб ажыццявіць падрэзку і выдаленне сухіх дрэў. Спадзяемся на аператыўнае вырашэнне пазначанага пытання.

А. МАКСІМАЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о