Пытанні стану дарожных знакаў актуальныя як для райцэнтра, так і для сельскіх населеных пунктаў. На жаль, да іх знешняга выгляду па-ранейшаму ёсць заўвагі.

Прычынай чарговага звароту землякоў у рэдакцыю раённай газеты, стаў неналежны выгляд дарожнага знака 2.4. “Саступі дарогу”, які размешчаны на першым завулку вуліцы Бумажкова.
Ёсць у знака такая праблема: па знешнім прыкметам відаць, што зусім хутка ён апынецца на зямлі. Крывыя перакошаныя, пагнутыя дарожныя знакі не проста непрывабныя на знешні выгляд, шмат у чым ад іх стану залежыць бяспека дарожнага руху. Скрыжаванне – небяспечнае месца, на якім неабходны дарожны знак у належным выглядзе. Варта навесці парадак.

М. Паўлава. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о