З мэтай паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй, а таксама іншымі харчовымі і нехарчовымі таварамі, распараджэннем раённага выканаўчага камітэтам вызначаны час і месца правядзення восеньскіх кірмашоў.
У рабоце кірмашоў прымуць удзел арганізацыі аграпрамысловага комплексу, прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання, фермерскіх гаспадарак, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншыя арганізацыі, вытворцы тавараў народнага спажывання.
Так, у Петрыкаве кірмашы пройдуць на пляцоўцы па вуліцы Базарнай паміж крамамі “ПраЗапас” і “Тры цаны” – 13, 20, 27 верасня і 4, 11, 18, 25 кастрычніка.
У гарадскім пасёлку Капаткевічы – 27 верасня, 11 і 25 кастрычніка.
Работа кірмашоў будзе арганізавана з 9 да 14 гадзін.
Оставить комментарий