У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства ў Петрыкаве праходзіць маладзёжны квэст “Петрыкаўскі Пазл: Збяры Адзінства”.
Мэта мерапрыемства: фарміраванне пачуцця адзінства і патрыятызму сярод моладзі, прыцягненне падрастаючага пакалення да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, прывіццё цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны роднага горада.
Згодна палажэнню ў горадзе працуюць дзевяць інтэрактыўных пляцовак. Для ўдзелу заявіліся дзевяць каманд: Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Савет старшакласнікаў, ТЦСАН, гарадская гімназія, ЦРБ, БРСМ, РАНС, Жыткавічыгаз, партыя “Белая Русь”.
Оставить комментарий