У Беларусі стартавала новая лічбавая платформа “Народная пяцігодка”
Платформа ўяўляе сабой анлайн-пляцоўку, на якой кожны жыхар Рэспублікі Беларусь у простай і зручнай форме можа прапанаваць свае ідэі, выказаць прапановы, заўвагі, чаканні на 2025-2030 гады па ключавых сферах развіцця грамадства (эканоміка, сельская гаспадарка, адукацыя, ахова здароўя, дзелавая ініцыятыва, інавацыі і інш.).
Найбольш канструктыўныя, сталыя і прадуманыя ідэі ўлічаць у Праграме сацыяльна‑эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2025-2030 гады, а таксама пры падрыхтоўцы парадку дня Усебеларускага народнага сходу.
Удзел у працы платформы ананімны. Праект не адносіцца да зваротаў грамадзян і ўяўляе сабой электронную пляцоўку для збору меркаванняў неабыякавых жыхароў нашай краіны.
Зайсці на анлайн‑платформу можна з любой прылады, ніякіх абмежаванняў для карыстальнікаў не прадугледжана.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий