Прыміце віншаванні з нагоды дзяржаўнага свята!
Гэтая знамянальная дата ў летапісе многіх народаў вызначыла ход сусветнай гісторыі. Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі і дасягненні нашага народа.
Выбраўшы курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы, сучасная Беларусь у няпростых знешніх умовах робіць паслядоўныя крокі, каб забяспечыць мір і стабільнасць у грамадстве, прымножыць нацыянальны здабытак.
Жадаю вам мірнага неба і шчасця, дабрабытуі цудоўнага настрою. Са святам!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Святлана СЯНЬКО.






Оставить комментарий