Сёння, на палетку бліз аграгарадка Колкі за шчырую, штодзённую працу дзякавалі аграрыям ААТ «Чалюшчавічы».
З узнагародамі на ніву прыбылі дырэктар упраўляючай кампаніі холдынгу «Беларуськалій-Агра» Андрэй Янчэўскі і кіраўнік гаспадаркі Сяргей Ракіцкі.
Андрэй Уладзіміравіч, звяртаючыся да працаўнікоў палёў, адзначыў: «Мінулы год выдаўся для сельгаспрадпрыемства сціплым на вытворчыя паказчыкі. Канешне, і зараз мы бачым куды расці, але нельга не заўважыць істотны прагрэс, які складае больш чым 200% да ўзроўню леташняга, дзякую за гэтую працу».
Узнагароды і сімвалічныя кепкі хлебаробаў-тысячнікаў белага колеру атрымалі экіпажы Мікалая Марціновіча і Аляксея Манеева ды Уладзіміра Акульчыка і Анатоля Серапіна, а таксама вадзіцелі Андрэй Несцярчук і Сяргей Саўчанка.
Сяргей Ракіцкі заўважыў, што гэта не апошняе шанаванне лідараў жніва, але не варта збаўляць абароты — наперадзе яшчэ багата работы для працаўнікоў палеткаў.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о