У самым разгары час яркіх сонечных летніх дзён, адпачынкаў і адпачынку на прыродзе. Аднак цёплы сезон стварае ўмовы для ўзнікнення лясных пажараў, узгаранняў травы і хмызняку, а таксама пажараў з-за развядзення вогнішчаў. Летні перыяд становіцца пажаранебяспечным часам, які патрабуе асаблівай пільнасці і засцярогі. Сухасць расліннасці, высокая тэмпература, вецер і самая малая іскра – усё гэта спрыяе ўзнікненню пажараў і хуткаму распаўсюджванню агню.
Ці можна хадзіць у лес?
Пры ўстанаўленні гарачага засушлівага надвор’я на тэрыторыі краіны ўводзяцца абмежаванні і забароны на наведванне лесу ў пэўных рэгіёнах. Карта забарон і абмежаванняў размяшчаецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Абмежаванне доступу да пэўных тэрыторый з’яўляецца часовай мерай, пакуль не пройдзе перыяд павышанай пажаранебяспекі.
Даведачна: пры ўвядзенні абмежавання заходзіць у лес можна для прагулак, сабраць грыбы ці ягады. Заехаць на тэрыторыю лесу на машыне нельга, таксама забаронена разводзіць вогнішчы.
Інтэрактыўная карта Беларусі з указаннем рэгіёнаў, дзе ўведзеная забарона ці абмежаванні таксама ёсць і ў мабільным дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач”.
“Шашлычныя” апёкі
Узнікненне пажараў з-за развядзення вогнішчаў на прыдамавой тэрыторыі таксама заслугоўвае ўвагі.
29 ліпеня з установы аховы здароўя паступіла паведамленне, што ў вёсцы Салонае Жлобінскага раёна мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі полымем.
Як высветлілася, у гэты дзень мужчына, знаходзячыся ў сябе ў двары, распальваў мангал пры дапамозе спецыяльнай вадкасці. У выніку адбылася ўспышка пары, мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі полымем 40% цела.
Каб падрыхтоўка шашлыкоў не прывяла да траўм, трэба выконваць правілы бяспекі.
– Абранае месца для мангала павінна быць бяспечным. Размясціце мангал на ўстойлівай паверхні, далей ад будынкаў, кустоў і дрэў.
– Перад выкарыстаннем пераканайцеся, што ён у добрым стане і не мае расколін ці пашкоджанняў.
– Для распальвання выкарыстоўвайце толькі спецыяльныя вадкасці ў строгай адпаведнасці з інструкцыяй.
– Кантроль над агнём з’яўляецца ключавым аспектам бяспечнага прыгатавання шашлыкоў на мангале, таму не пакідайце яго без нагляду.
– Пасля завяршэння падрыхтоўкі пераканайцеся, што агонь цалкам патушаны і вуголле астылі перад тым, як пакідаць месца.
– Для тушэння побач з мангалам заўсёды павінны быць пясок, вядро з вадой ці вогнетушыцель.
Памятайце, што выкананне правілаў бяспекі дапаможа пазбегнуць магчымых траўмаў і пажараў.
Сяргей ШАМРА,
інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС.
Оставить комментарий