Міхаіл Русы адзначыў, што на працягу трох дзясяткаў гадоў будаўніцтва нашай краіны ствараліся новыя галіны, сельскагаспадарчая ў тым ліку, якая дасягнула за час высокага ўзроўню развіцця. Слава пра якасць беларускіх прадуктаў харчавання, паводле слоў Міхаіла Русага, грыміць ва ўсім свеце. Усё гэта – заслуга простых працаўнікоў.

Сельская гаспадарка – адзін з дыяментаў дзяржавы

“Я ўдзячны ветэранам галіны, вытворцам сельгаспрадукцыі і прадпрыемствам сельгасмашынабудавання, нашым хімікам, без угнаенняў якіх мы не змаглі б дабіцца такіх уражлівых вынікаў, – дадаў старшыня Пастаяннай камісіі. – Наша краіна ўнікальная, і сельская гаспадарка – дыямент для нашай дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы ставіў перад намі задачу бегчы, а перад вамі – разам з намі скокнуць. І мы абавязкова скокнем, таму што для гэтага стварае перадумовы ўнікальная база, для гэтага кроку наперад ёсць рэальныя магчымасці”.

У сельскагаспадарчым сектары зрабіць трэба яшчэ шмат, звярнуў увагу Міхаіл Русы. У якасці эталонных ён пералічыў вынікі працы аграрыяў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей і прапанаваў рабіць, як яны, пераймаць станоўчы вопыт, што дапаможа забяспечыць прырост у вытворчасці іншых рэгіёнаў рэспублікі. Міхаіл Русы нагадаў і задачу кіраўніка дзяржавы ўзняць беларускую жамчужыну – Палессе. “Выканаем за кароткі перыяд, разам з вамі зробім гэты крок”, – запэўніў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі.

Галіна КАЗАК, па матэрыялах БелТА. Фота БелТА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о