Сацыяльная падтрымка сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў

0
325

Сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў, могуць разлічваць на дапамогу дзяржавы. Пра гэта з карэспандэнтам раённага выдання падзялілася галоўны спецыяліст сектара сацыяльнай дапамогі Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Аскерка.

– Галіна Уладзіміраўна, на якую дапамогу могуць разлічваць сем’і дадзенай катэгорыі?
– Пры выкананні ўмоў, устаноўленых заканадаўствам органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, па месцы жыхарства заяўніка прызначаюцца сацыяльная пенсія, дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Таксама прадугледжана дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў на дзіця інваліда ў памеры 45 % сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы – назначаецца працуючай маці па месцы работы, акрамя працуючай у камерцыйнай арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна. Калі маці не працуе – па месцы працы бацькі дзіцяці. Калі ў няпоўнай сям’і бацька не працуе або ў поўнай сям’і абодва бацькі не працуюць – дапамогу атрымліваюць у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

– Якія ўмовы прызначэння дапамогі і яе памер.
– Умовай для прызначэння дапамогі з’яўляецца занятасць бацькі (айчыма) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, апекуна, усынавіцеля на дату звароту за дапамогай, а таксама не менш за 6 месяцаў у папярэднім годзе.
Пад занятасцю разумеецца праца або ажыццяўленне іншага віду дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, які прыносіць заробак, з якога ў выплачваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, або работа ў дыпламатычным прадстаўніцтве, консульскай установе, навучанне ў дзённай форме атрымання адукацыі, рэгістрацыя ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўнага. Дадзеная ўмова занятасці не патрабуецца для працаздольнага бацькі (айчыма) у поўнай сям’і, працаздольнага аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля, апекуна, якія ў годзе звароту за дапамогай ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, знаходзяцца ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, або з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі, асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, ці адпаведная дзейнасць прыпынена ў сувязі з доглядам дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у парадку, устаноўленым заканадаўствам, з’яўляюцца атрымальнікамі пенсіі або штомесячнай страхавой выплаты, што ажыццяўляецца Белдзяржстрахам, штомесячнага грашовага ўтрымання адпаведна заканадаўства аб дзяржаўнай службе, дапамогі па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, інваліда I групы, асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.
Калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід, дапамога назначаецца на кожнае дзіця старэйшае за 3 гады, якое выхоўваецца ў сям’і. Пры гэтым, на дзіця-інваліда старэйшыя за 3 гады да дасягнення ім 18 гадоў памер дапамогі складае 70 % найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, на іншых дзяцей старэйшых за 3 гады – 50 %.

– Які парадак прызначэння дапамогі?
– Дапамога прызначаецца штогод з дня ўзнікнення права. Днём узнікнення права на дапамогу з’яўляецца: дзень, які ідзе за днём дасягнення дзіцем узросту 3 гадоў, 1 студзеня года звароту па дзяржаўную дапамогу, дзень прызнання дзіцяці інвалідам, дзень скасавання або заключэння шлюбу, дзень працаўладкавання або занятку іншай дзейнасцю.

– Галіна Уладзіміраўна, як ажыццяўляецца прызначэнне і выплата дапамогі?
– Першае – па месцы працы (службы), вучобы маці ў поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля, апекуна дзіцяці. Калі маці ў поўнай сям’і не працуе (не служыць), не навучаецца, не з’яўляецца асобай, якая самастойна выплачвае абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду – дапамога выплачваецца па месцы работы (службы), вучобы або праходжання падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры бацькі (айчыма) дзіцяці.

Другое – у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне адпаведна рэгістрацыі па месцы жыхарства, калі абодва бацькі ў поўнай сям’і, радзіцель ў няпоўнай сямі, усынавіцель, апякун дзіцяці не працуюць, не навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі, з’яўляюцца асобамі, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду, выконваюць работы па грамадзянска-прававых дамовах, працуюць у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю работнікаў да 15 чалавек уключна, у індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, адвакатаў, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна, працуюць у рэлігійных арганізацыях, з’яўляюцца святарамі, зарэ-гістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных або прахо-дзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, асвойваюць змест адукацыйнай праграмы навучальных курсаў па накіраванню гэтых органаў.
Пры ўзнікшых пытаннях жыхары Петрыкаўшчыны могуць патэлефанаваць па нумары 5-37-15 і атрымаць ад спецыялістаў адказы на хвалюючыя пытанні.

Гутарыла
Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о