Хлеб – самы святы прадукт на кожным стале. Нашы продкі лічылі, што, калі пякуць хлеб, нельга сварыцца і нават гаварыць гучна, а пякуць яго толькі людзі добрыя і светлыя душой.
Карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін” наведала Петрыкаўскі хлебазавод Жыткавіцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства. У час візіту загадчыца вытворчасці Ніна Татарыновіч пазнаёміла супрацоўнікаў “раёнкі” з абсталяваннем і аб’ёмамі вытворчасці, з зямлячкамі, дзякуючы чыім “залатым” рукам на нашым стале з’яўляецца духмяны бохан.
Працуе на хлебазаводзе 36 чалавек. Прадпрыемства працуе кругласутачна і выпускае гатовай хлебапрадукцыі да 80 тон у месяц, кандытарскай – да тоны! Кожныя суткі і з печаў дастаюць ад 3000 да 3500 штук хлеба, да 2000 хлебабулачных вырабаў, якія накіроўваюцца ў населеныя пункты Петрыкаўскага, Жыткавіцкага раёна і прыватны гандлёвы аб’ект горада Мазыра. Работнікі прадпрыемства вырабляюць да 15 найменняў хлебабулачных вырабаў, да 20 – кандытарскіх, паніровачныя сухары.
Матэрыял адсочвайце на старонках газеты, сацыяльных сетках “ПН”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о