Самаадданасць і гераізм салдат Перамогі – наша незалежнасць

0
105

Самаадданасць і гераізм  салдат Перамогі – наша незалежнасць

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Петрыкаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Семіёнаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Мікалай Семяніцкі па добрай шматгадовай традыцыі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веру Кароткую.

Кветкі і падарункі ад райвыканкама, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і аблвыканкама – даніна нашай бясконцай удзячнасці ветэрану.

Святлана Уладзіміраўна падзякавала ветэрану за мірнае жыццё і ўручыла віншавальны адрас ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сяргеенкі.

Ігар Пятровіч ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыяналнага сходу Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна павіншаваў Веру Аляксандраўну з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. “Суверэнная, моцная, квітнеючая – такая наша Беларусь. І такой яна ў многім стала дзякуючы самаадданасці і гераізму пакалення Пераможцаў. Вы застаецеся для нас узорам няскоранасці духу, адданасці і бязмежнай любові да Айчыны. Нізкі паклон Вам, Вера Аляксандраўна, за Ваш уклад у Вялікую Перамогу, аднаўленне рэспублікі ў пасляваенны перыяд і актыўную грамадзянскую пазіцыю сёння. Ад душы жадаю Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, аптымізму і радасці”, – пазначана ў віншавальным адрасе ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Галіна КАЗАК.

Фота Наталлі ПЕТРУШЭНКА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о