Сёння на базе філіяла Петрыкаўскага раённага дома рамёстваў адбылося сапраўднае свята народнага мастацтва. У межах майстар-класа “Захоўваючы традыцыі” майстры народных мастацкіх рамёстваў Ганна Туравец і Маргарыта Занкевіч пазнаёмілі прысутных з беларускім промыслам выціканкі. Менавіта яны сталі галоўнымі натхняльнікамі сённяшняга мерапрыемства, якое наведала амаль паўсотні землякоў.

Зямлячкі паказвалі, як з дапамогай простых інструментаў і натуральных матэрыялаў ствараюцца неверагодныя па сваёй прыгажосці і складанасці ўзоры.

Акрамя гэтага наведвальнікі філіяла мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй вырабаў работнікаў установы культуры. Тут былі прадстаўлены самыя разнастайныя творы народнай творчасці, якія ўвасабляюць у сабе дух беларускай культуры.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о