Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні са Святам апошняга школьнага званка!
Гэта асаблівы дзень для нашых выпускнікоў, іх бацькоў і педагогаў. За спіной застаецца насычаны і займальны час, калі кожны дзень напоўнены новымі ведамі, адкрыццямі, сустрэчамі, пераадоленнямі. Менавіта ў школе закладаюцца каштоўнасці і арыенціры, якія вызначаюць увесь далейшы жыццёвы шлях. Мы шчыра верым, што, развітваючыся са школай, вы захаваеце самыя добрыя ўспаміны і моцнае сяброўства, а атрыманы багаж ведаў дапаможа вам рэалізаваць свой патэнцыял і дабіцца поспеху ў любімай справе. Няхай апошні школьны званок празвініць для вас як заклік да руху наперад, заваявання новых вяршыняў! Адважвайцеся, выкарыстоўвайце кожную магчымасць, каб увасобіць у жыццё свае мары, праявіць сябе ў абранай прафесіі і стаць шчаслівымі!
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о