Ураджэнцы Петрыкава Аляксандр Максімаў і Міхаіл Ліцвін вярнуліся з рыбалкі з сур’ёзным уловам. Мужчыны злавілі сома вагой каля 83 кілаграмаў і даўжынёй 2 метры 35 сантыметраў.
Гэты трафей стаў самым буйным у іх рыбалоўнай практыцы. Як прызнаецца Аляксандр, які захапляецца рыбалкай з дзяцінства, яму да гэтага часу трапляліся самы не больш за 50 кілаграмаў.
–Такой рыбіны я не бачыў ніколі, – з захапленнем дзеліцца ўражаннямі мужчына.
Рыбалка выдалася няпростай. Мужчыны выехалі на раку ў суботу раніцай лавілі рыбу, выкарыстоўваючы метад тролінгу. Каля трох гадзін дня, ужо сабраўшыся вяртацца, яны вырашылі зрабіць апошні круг і вяртацца дадому. Менавіта гэты “апошні шанец” і аказаўся шчодрым на ўлоў. На адным з заходаў магутная паклёўка літаральна дала зразумець: улоў буйны.
– Наша ”супрацьстаянне” заняло каля гадзіны. Гэта была сапраўдная бітва! Але мы не здаліся, дзейнічалі зладжана і ў выніку перамаглі.Эмоцыі невымоўныя, – дзеляцца ў час гутаркі рыбакі.
Злоўленага гіганта, канешне, сфатаграфавалі на памяць, каб захавацьрэкордны для сябе ўлоў ўлоў.
P.s. У Беларусі ўводзіцца забарона на лоўлю рыбы, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Размова ідзе аб забароне на лоўлю рыбы ў зімавальных ямах, якая пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка. У прыватнасці, забараняецца аматарская і прамысловая лоўля ўсіх відаў рыб на зімавальных ямах па 15 красавіка 2026 года.
Мера прадугледжана правіламі аматарскага рыбалоўства і накіравана на захаванне рыбных рэсурсаў у найбольш уразлівы перыяд. Узімку ў большасці відаў рыб запавольваецца абмен рэчываў, зніжаецца актыўнасць і харчаванне, што робіць іх лёгкай здабычай.
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.
Оставить комментарий