Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” запусціла праект “Родны край – крыніца натхнення”

0
91

17 ліпеня Петрыкаўскі раён адзначыць знамянальную дату – 100 гадоў з дня ўтварэння.

З гэтай нагоды рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” запусціла праект “Родны край – крыніца натхнення”, які закліканы праз слова захаваць і развіваць культурныя дасягненні Петрыкаўшчыны. Удзельнікі – паэты, майстры празаічнага слова, жыхары раёна. На працягу летніх месяцаў мы сустрэнемся з творчымі землякамі – гонарам раёна, пачуем іх радкі пра любімыя месцы ў горадзе і вёсках, прыродзе, людзях нашага маляўнічага кутка Палесся.

Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” запусціла праект “Родны край – крыніца натхнення”Старт праекту дала сустрэча на базе Муляраўскай пачатковай школы з мясцовай паэткай Антанінай Рыбалка. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі мясцовага самакіравання, педагогі, дзеці, работнікі ўстановы адукацыі.
Што значыць Петрыкаўшчына для Антаніны Адамаўны можна зразумець, адкрыўшы яе паэтычныя зборнікі “Вясёлка пачуццяў”, “Голас душы”. Незалежна ад тэматыкі вершаў: прыгажосць Палесся, подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жартоўны сюжэт або пра каханне – кожны твор, свайго роду, прызнанне роднай зямлі ў любові, непаўторнасці.

Рэдакцыя газеты “Петрыкаўскія навіны” запусціла праект “Родны край – крыніца натхнення”– Гаварыць пра малую радзіму – задавальненне для кожнага чалавека, – упэўнена паэтка, – я ж свае думкі і пачуцці кладу на ліст паперы. Для чаго? Каб падзяліцца прыгожым, радасным, а калі і сумным, трывожным, аднак зразумелым кожнаму жыхару раёна.
У час мерапрыемства прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні Антаніне Адамаўне: адных цікавіла, як чалавек з бухгалтарскай адукацыяй так лёгка, зразумела і хвалююча піша вершы, другія адважваліся спытаць пра асабісты лёс, каб глыбей адчуць унутраны свет аўтара радкоў, вучняў цікавіла ўсё, што паэтка расказвала пра Муляраўку і яе людзей. Антаніна Адамаўна адказвала проста, адкрыта. Патрэба выражаць свой унутраны свет праз творчасць у яе з юнацтва, а кожны верш “прапушчаны” праз асабістае жыццё. Паэтка кажа, што на Петрыкаўшчыне заўжды жылі цудоўныя майстры слова. Адны з іх сталі для яе прыкладам у творчасці, былі і такія, хто ў далейшым ёй сталі сябрамі. Удзельнікі мерапрыемства ўспаміналі тых, каго няма з намі, але нашчадкам засталіся іх творы – Васілій Голуб з Навасёлак, Алесь Лісіцкі з Петрыкава, Мікалай Кісялевіч са Слабады.

Аўтар чытала свае новыя вершы і напісаныя раней, прысвечаныя роднай зямлі, людзям – дарэчы, амаль усе свае творы зямлячка чытае на памяць. Яна прызнаецца: іншага месца, дзе жыць, як не на малой радзіме, не разглядала. У яе моцная сувязь з тым месцам, дзе нарадзілася: жыве ў Муляраўцы ўсё жыццё, тут яе дом, месца дзе выхавала дзяцей, побач сяброўкі са школьных гадоў. А выйдзе на вуліцу, позірк усё роўна накіроўваецца ў бок Смятаніч, дзе стаіць бацькоўская хата.

Было прыемна назіраць, з якой цікавасцю слухалі жанчыну дзеці, трымаючы яе зборнікі ў руках. Яны – будучыня раёна і вельмі добра, што з творчасцю вядомай зямлячкі з маленства ўбіраюць любоў і павагу да зямлі продкаў.
– Жадаю любай Петрыкаў-шчыне росквіту, а нам усім быць моцнымі, захоўваць і прымнажаць спадчыну нягледзячы ні на якія цяжкасці, – адзначыла паэтка.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о