Рэалізаваць сябе на малой радзіме

0
211

Выпускная кампанія ва ўстановах адукацыі завяршылася. Учора сто шэсцьдзесят пяць прыгожых, акрылёных і ўпэўненых юнакоў і дзяўчат Петрыкаўшчыны са стужкаю “Выпускнік-2024”, пад мелодыі выпускных вечароў развіталіся са школьным жыццём. Наперадзе – адзін з адказных выбараў: уступная кампанія ва ўстановы сярэднеспецыяльнай, вышэйшай адукацыі. Зразумела, большасць з рабят ужо вызначыліся з будучыняй і ў кожнага намечаны свой шлях. Сярод агульнай колькасці ўчарашніх выпускнікоў нямала такіх, хто скарыстаўся для паступлення мэтавым накіраваннем ад арганізацый і прадпрыемстваў і вырашыў пасля набыцця прафесіі рэалізаваць свае веды і ўменні ў родным раёне. З году ў год такой катэгорыі моладых людзей становіца ўсё больш, бо яны ведаюць: дома іх чакаюць, любяць, ускладаюць надзеі. Нашы сённяшнія героі – будучы працоўны патэнцыял Петрыкаўшчыны, тыя, хто зрабіў стаўку на карысць малой радзімы.
Што падштурхнула іх да такога выбару і хто паўплываў на рашэнне – у нашым матэрыяле.

Рэалізаваць сябе  на малой радзімеАлег НАВІЧЭНКА, выпускнік ДУА “Бабуніцкая сярэдняя школа”:
– Так ужо павялося, што часцей за ўсё мае аднагодкі жадаюць атрымаць прафесіі сучасныя: праграміст, эканаміст, мененджар, а вось сельскагаспадарчыя спецыяльнасці не заўсёды карыстаюцца папулярнасцю і попытам сярод моладзі. Што, між іншым, дарэмна. Па-першае, вясковая моладзь звыклая працаваць на зямлі, знаёмая з асаблівасцямі такога ўкладу жыцця. А калі ведаеш спецыфіку будучай прафесіі з дзяцінства – усё у цябе атрымліваецца ў дарослым жыцці. Па-другое, сельская гаспадарка адыгрывае вядучую ролю ў жыцці нашага раёна, таму і спецыяліст дадзенай галіны будзе запатрабаваны. Мне здаецца, што за прафесіяй сельсгагаспадарчага профілю будучыня нашага рэгіёну У такіх думках мяне падтрымала клаўсны кіраўнік Раіса Уладзімраўна Найдзен, і ў межах прафарыетацыйных мерапрыемстваў пры наведванні і КСУП “Запаветы Ільіча” я стаў прыглядацца да вытворчасці. У выніку мой выбар паў на Палескі дзяржаўны аргарны коледж, на спецыяльнасць, звязаную з тэхнічным абслугоўваннем і рамонтам тэхнікі. Дарэчы, у дадзеную ўстанову на спецыяльнасць звязаную з вытворчасцю прадукцыі расліннага паходжання паступае і мая аднакласніца. Не выключаю, што праз некалькі гадоў вернемся на малую радзіму. Абое мы скарысталіся мэтавым накіраваннем ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама, бо прыцягнулі небланія бонусы для студэнтаў: пражыванне ў інтэрнаце, харчаванне. А калі дабавіць яшчэ тое, што мэтавае накіраванне забяспечвае першае працоўнае месца – памылкай было б не скарыстацца прапанаванымі магчымасцямі.

Рэалізаваць сябе  на малой радзімеДзіяна ЖУКАВЕЦ, выпускніца ДУА “Галубіцкая сярэдняя школа”:
– Добра мець прафесію, якую выбраў сабе па душы, з настроем і планамі на будучыню. Яшчэ ў восьмым класе зразумела, што хачу быць настаўніцай. Усе гэтыя гады перад вачыма быў прыклад работы настаўнікаў роднай школы. Але менавітаі настаўніцы хіміі і біялогііі Ганна Іванаўна Аляксандрава і Святлана Пятроўна Арцюх , прывілі цікавасць да свайго прадмета, заставілі паверыць у свае сілы. Мае імкненні падтрымалі родныя, педагогі, а ўнутраны голас падказвае: усё ў мяне атрымаецца.
Мару стаць студэнткай біялагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта. Не буду хаваць, што скарысталася мэтавым накіраваннем ад раённага аддзела адукацыі. Лічу, што гэта выдатная магчымасць для выпускнікоў, бо дае больш шансаў паступіць на жаданую спецыяльнасць на бюджэт. Яшчэ адна перавага мэтавага накіравання тое, што не трэба будзе думаць пра размяркаванне. Некаторых палохае абавязковая адпрацоўка на малой радзіме. Мяне – не. Я не супраць прыехаць на Петрыкаўшчыну, працаваць і застацца жыць з людзьмі, якія мяне падтрымлівалі.

Рэалізаваць сябе  на малой радзімеСяргей САКАВЕЦ, выпускнік ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа”:
– Я мару стаць курсантам універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь. Да такога рашэння прыйшоў у дзясятым класе. Настаўнікі давалі парады задоўга да выпускнога класа мне і маім сябрам куды накіраваць свой позірк у выбары прафесіі, якім прадметам надаць увагу. Мы прыслухоўваліся да іх рэкамендацый – хто як не яны ведаюць наш узровень падрыхтоўкі, асабістыя якасці.
Аднак на маё рашэнне звязаць жыццё з такой высакароднай прафесіяй паўплывалі не настаўнікі і не бацькі, а блогер з Бабруйску Яўген Лось. На маім прыкладзе можна зрабіць выснову, што інтэрнэт-прастора можа прыносіць карысць і важную інфармацыю, калі выкарыстоўваць яе правільна.
Яўген – фітнес-блогер, валодае выдатнай фізічнай формай і прапагандуе спорт і сілу. На старонку падпісаны мільёны падпісчыкаў, якія падтрымліваюць яго ў тым, што мужчына павінен быць падцягнутым, разумова развітым, і жыць без паху алкаголю і табаку. Мне здаецца, агняборцы – менавіта такія людзі. Сам блогер служыць у МЧС і абараняе людзей ад бяды. Ён дэманструе, што прафесія выратавальніка – справа смелых і мужных, адданных доўгу людзей.
Для ажыццяўлення сваёй мары я наведаў Петрыкаўскі РАНС, каб мець магчымасць паступаць у вышэйшую ўстанову па накіраванні раённага аддзела. Мяне не палохе адпрацоўка на Петрыкаўшчыне. За апошнія гады раён змяніўся ў лепшы бок, набыў рысы сучаснага месца. Думаю, наперадзе яшчэ больш прыемных пераўтварэнняў.

Рэалізаваць сябе  на малой радзімеМіхаіл МІЦКЕВІЧ, выпускнік ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Петрыкава”:
– Гэтыя дні вельмі хвалюючыя для мяне і маіх аднагодкаў. Мы робім выбар, які будзе суправаджаць нас усё жыццё. Я пасля заканчэння другой ступені адукацыі канчаткова вызначыўся, што хачу быць урачом. Натхненнем для такога рашэння паслужыў годны прыклад маёй маці, урача Петрыкаўскай раённай бальніцы.
У старэйшых класах пачаў больш паглыбленна вывучаць хімію, біялогію. У гэтым мне дапамагалі настаўнікі Ганна Мікалаеўна Фралова і Наталля Мікалаеўна Несцярчук, за што ім вялікі дзякуй. Ведаю, што прафесія патрабуе ўмення ахвяраваць сабой, працы без выхадных і святаў. Але такая місія – цудоўны спосаб быць карысным грамадству.
Мэтавае накіраванне надае мне ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, стан абароненасці. Пры заканчэнні ВНУ патрэбна будзе адпрацаваць на Гомельшчыне пяць гадоў. І калі першым маім месцам працы стане Петрыкаў, я буду толькі рады. Галоўнае цяпер – стаць студэнтам і атрымаць годныя веды.
Гутарыла

Святлана СОБАЛЕВА,
фота Святланы СОБАЛЕВАЙ,
з архіваў устаноў адукацыі. 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о