Плануючы работу ў выбарчай акрузе, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько традыцыйна праводзіць прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, сустрэчы ў працоўных калектывах і маніторынг гандлёвых аб’ектаў. Не стаў выключэннем і гэты прыезд парламентарыя.
Працоўны дзень у выбарчай акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько быў адзначаны сустрэчамі ў працоўных калектывах РАУС, Капаткевіцкага сацыяльнага пансіяната “Палессе” і Муляраўскай пачатковай школы.
Мацярынства і дзяцінства стала асноўнай тэмай размовы. У час свайго выступлення парламентарый нагадала, што ва ўсе часы для беларуса першачарговае значэнне мела сям’я. Менавіта там закладваюцца асновы патрыятычнага, духоўнага і маральнага выхавання. Значнасць інстытута сям’і замацавана і на дзяржаўным узроўні: мы ўсёй краінай адзначаем Дзень маці, а з нядаўняга часу Дзень бацькі і Тыдзень бацькоўскай любові. Усё гэта сведчыць пра важнасць захавання класічнага ўзору сям’і насуперак небяспечным заходнім тэндэнцыям.
Дэпутат адзначыла надзвычайную важнасць падтрымкі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў, у прыватнасці – шматдзетнага мацярынства.
– Наша дзяржава імкнецца ўсяляк садзейнічаць умацаванню рэпрадуктыўнага здароўя беларусаў, павышэнню нараджальнасці, стварэнню спрыяльных умоў для маладых сем’яў. На рэалізацыю гэтых мэт накіраваны шэраг нарматыўных дакументаў і дзяржпраграм. Новае пакаленне, якое прыйдзе нам на змену, павінна захаваць каштоўнасці беларускага грамадства, у тым ліку і ў сямейным укладзе і выхаванні,– адзначыла парламентарый.
Асобна спынілася дэпутат на той дзяржаўнай падтрымцы, якая аказваецца шматдзетным сем’ям, малазабяспечаным і іншай ільготнай катэгорыі.
Палітыка Беларусі сацыяльнаарыентаваная. Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб колькасць беларусаў павялічвалася і жылі яны ў міры і дабрабыце.
Дэпутат праінфармавала прысутных па заканадаўчых актах, якія ў дадзены момант распрацоўваюцца Парламентам.
Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія іх ціка-вяць, па бягучым разглядзе законапраектаў.
Акрамя асноўнай тэмы былі закрануты пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і краіны, 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь, задачах Года якасці і адказных адносін да службовых абавязкаў кожнага работніка.
На базе Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк прайшла дыялогавая пляцоўка “Жыццё. Маральнасць. Сямейныя каштоўнасці”.
У пачатку размовы парламентарый нагадала прысутным, што ў Беларусі дзейнічае сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. У яе ўваходзяць дзяржаўныя дапамогі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей, сямейны капітал, сацыяльная дапамога і сацыяльныя паслугі, гарантыі ў розных сферах. У нашай краіне шмат робіцца для таго, каб дзеці і бацькі жылі спакойна і шчасліва. Задача ж грамадства, у асаблівасці бацькоў – годна выхоўваць сваіх дачок і сыноў.
– Сямейнае выхаванне – аснова моцнай дзяржавы. На жаль, у заходніх краінах ідзе замяшчэнне паняццяў і сужыццё двух бацькоў жаночага ці мужчынскага полу там становіцца нормай. Але ёсць паняцце “фізіялогія” – для працягу роду патрэбны мужчына і жанчына, звычайная сям’я. І на канстытуцыйным узроўні ў нас гэта замацавана. І гэта выразны вектар развіцця нашай дзяржавы і пасыл нашага Прэзідэнта, які павінен пачуць кожны, – адзначыла Святлана Уладзімраўна. – Захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў – адзін са стратэгічных нацыянальных інтарэсаў у Рэспубліцы Беларусь. Больш за тое, патрэбна не проста сям’я – прыярытэтам павінна стаць шчаслівая сям’я.
Галіна КАЗАК,
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтараў.
Оставить комментарий